Hodzi ciarpieci!
Верш
Аўтар: Вінцэнт Лемеш
1917 год
Крыніца: Часопіс «Homan» (Вільня), 1917, № 10 (102), 2 лютага, б. 2
Іншыя публікацыі гэтага твора: Годзі цярпеці!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





HODZI CIARPЄCI!


Hodzi marnieci,
Hodzi ciarpieci!
Hodzi čužackaj niawoli!
Chočem my žyci,
Praŭdu twaryci,
Chočem my lepšaje doli.
Nas marnawali,
Nas katawali,
Litwu, Biełaruś, Ukrainu;
Żyć nie dawali,
U turmy sadžali
Za mowu, za rodnu krąinu…
Hady lacieli,
Ŭsio my ciarpieli,
Żdali ŭsio lepšaj časiny.
Woś i pryždali:
Świetu skazali,
Što my žywiom i žyć budziem.


Wincuk Lemieš.