Reguem (Пальмін/Цвяткоў)

Reguem
Верш
Аўтар: Ліядор Пальмін
? (пераклад 1928)
Пераклад: Леў Цвяткоў
Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 13 (2201), 15 студзеня 1928 г., б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА ЖАЛОБНЫХ ДЗЁН (22-га, 23-га студзеня).
Л. ПАЛЬМІН.


Reguem.


Ня плачце над трупамі
сьмелых байцоў,
што згінулі
з зброя ў руках;
ня трэба сьпяваць ім
і жаласных слоў
і пляміць сьлязою сьцяг.


Ня трэбп ім гімнаў
і сьлёз на вачох
— ім гонар аддайма ляпей;
ступайма бясстрашна
па мёртвых братох,
нясема іх сьцягі
— далей!


Іх думкі
ад ворагаў злых бараніць
змагацца
за іх да канца,
— што лепшае
можам, браты прысьвяціць
чы памяці сьветлай
байца!


Пераклаў з расейскае мовы
Л. Цьвяткоў.