Dobraje dziciatko Kałychanka
Беларуская народная песьня

1916 год
Chleba budnaho daj nam siahońnia
Іншыя публікацыі гэтага твора: Люлі-люлі-люлі, прыляцелі куры.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Kałychanka.

Luli, luli, luli, —
Prylacieli kury,
Sieli na warociech
U čyrwonych bociech.
Stali sakataci,
Što kuračkam daci?
Ci bobu karobu,
Ci jačmieniu žmieniu,
Ci žyta karyta,
Ci harochu trochu?
Luli, luli, luli, —
Usie kurački pasnuli,
Pasnuli i kurčatki
Pad krylcami matki.
Spi-ž i ty, dziciatko,
Śpi, moj niebažatko!..