Vita (1926)/Жыцьцё/Бягучы ў крыніцу па ваду

За сталецьцем у сталецьце Бягучы ў крыніцу па ваду
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Міма радыё мчыцца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бягучы ў крыніцу па ваду…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЯГУЧЫ Ў КРЫНІЦУ ПА ВАДУ

Бягучы ў крыніцу па ваду,
росы майскія зьбірала —
і на твар іх, твар румяны,
бягучы ў крыніцу па ваду.

Было гэта рана, рана…
(Ў шчасьці зораньку знайду).
Бягучы ў крыніцу па ваду,
росы майскія зьбірала.