Vita (1926)/Жыцьцё/Не хацеў ахаладжаць ён сэрца

Каплі вады Не хацеў ахаладжаць ён сэрца
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Стаяў ён нагім на дарозе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не хацеў ахаладжаць ён сэрца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕ ХАЦЕЎ АХАЛАДЖВАЦЬ ЁН СЭРЦА

Не хацеў ахаладжваць ён сэрца.
— Ой нашто люты холад зімы? —
Як сустрэліся ў полі з ім мы, —
не хацеў ахаладжваць ён сэрца.

Пэрламутны дождж плямаў ня змыў…
Як сказалі яму аб бясьсьмерці,
не хацеў ахаладжваць ён сэрца.
— Ой нашто люты холад зімы?