Vita (1926)/Мэлёдыі/Над Прыпяцьцю

Пад хмелем вясновага піва Над Прыпяцьцю
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Непагодай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Над Прыпяцьцю (Пушча).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАД ПРЫПЯЦЬЦЮ

Схіліўшыся над Прыпяцьцю,
бярозкі лісьцем п‘юць ваду.
Прыслухайся! Калышуцца
і гоман між сабой вядуць.

Пад сьпевы плыняў палявых,
цалуецца адна з аднэй.
Ах, не спазнаць хто можа іх,
скажы мне, вецер, ты хутчэй?

1923 г.