Vita (1926)/Сугучнасьць/Здаецца

У павевах сонечнай красы Здаецца
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Скамячыўшы злосьць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Здаецца, што глядзеў бы вечна й вечна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗДАЕЦЦА…

Здаецца, што глядзеў-бы вечна й вечна
Ў таемна-існае сталецьцяў дно.
Люблю, калі гараць ды лямпа з сьвечкай,
калі іх сьвет зьліваецца ў адно.
Калі маўклівыя ў сваім міганьні,
а сполах ціха, ціха ўскалыхне.
Ніколі я прыгожага ня ганіў, —
Ў душы маёй заўсёды яго хмель.