Для дзяцей (Талстой, 1928)/Байкі/Воўк у пыле
← Качка і месяц | Воўк у пыле Байка Аўтар: Леў Талстой 1928 год Арыгінальная назва: Волк в пыли (1873) Пераклад: Макар Краўцоў |
Мыш пад сьвірнам → |
ВОЎК у ПЫЛЕ.
Воўк хацеў злавіці з стады авечку і зайшоў пад вецер, каб на яго нясло пыл ад стады.
Аўчарны сабака ўбачыў яго і кажа:
„Дарма ты, Воўча, у пыле ходзіш: вочы забаляць.“
А Воўк кажа:
„Вось-жа й бяда, сабачанька, што ў мяне ўжо даўно вочы баляць, а кажуць, што ад авечае стады пыл добра вочы вылечвае.“