І залацісьцей і сталёвей (1926)/Крылатае/Ўсё аддам залатому жыцьцю я…

І туга і восень Ўсё аддам залатому жыцьцю я…
Верш
Аўтар: Алесь Дудар
1926 год
Тлумачэньні слоў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўсё аддам залатому жыцьцю я.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЎСЁ АДДАМ ЗАЛАТОМУ ЖЫЦЬЦЮ Я…

Ўсё аддам залатому жыцьцю я
для другіх гадзін…
Бачыць сэрца усё і чуе —
маладое нашто маладзіць?..

Ад сваіх, ад чужых раздарожжаў
я іду далей…
Шмат напеваў у нас прыгожых,
а хацелася-б весялей.

Вось і ўсё… За часінай часіна —
гэтак дзень за днём.
Бач, як раніца закаласіла!..
Дык няўжо-ж цяпер мы засьнём?

І таму, каго дзень не хвалюе,
песьні гэтакай не нарадзіць.
Ўсё аддам залатому жыцьцю я
для другіх гадзін.