І залацісьцей і сталёвей (1926)/Крылатае/Тлумачэньні слоў
← Ўсё аддам залатому жыцьцю я… | Тлумачэньні слоў Камэнтары Аўтар: Алесь Дудар 1926 год |
Тлумачэньні слоў.
Dies irae — па-латыні — дзень гневу.
Эляда — старадаўняя назва Грэцыі.
Трыумф — урачыстасьць перамогі ў старым Рыме.
Стрыбог — бог ветру у беларусоў і ў славян наогул.
Капітолі — храм у Рыме, — прысьвечаны галоўнаму рымскаму богу.
Акрополь — храм у грэцкім горадзе Атэнах.
Гомэр — вядомы стара-грэцкі поэта.
Брут — гэрой рымскай гісторыі — падняў паўстаньне супроць рымскіх цароў і ўстанавіў рэспубліку.
Скрыжалі — каменныя дошкі з высечанымі тэкстамі.
Коран — магамэтанскае эвангельле.
Вішну — адзін з індыйскіх багоў,
Озірыс, Ізіда, Горус — эгіпэцкія богі — бацька, маці і сын.
Папірус — расьліна, лісты якой замянялі старадаўнім эгіпцянам паперу.
Суламіфь — жонка яўрэйскага цара Саламона, якая вызначалася сваёю пекнатою.
Хірам — вядомы разьбяр часоў Саламона.
Чорнакніжнік — чарадзей.