Аб найменьні «Русь»
← Хто быў першы друкар у Маскве | Аб найменьні „Русь“ Артыкул Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1923 год Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 5, лістапад 1923 г., б. 49-50 |
Каспля і касапля → |
Аб найменьні „Русь“. У рэдкай ужо цяпер, цэннай працы „Исторія Славянскіх літератур (СПБ. 1879), зложанай двумя выдатнымі вучонымі Пыпінам і Спасовічам, маюцца вельмі цікавыя данныя што да найменьня „Русь“.
Гэтыя высока аўтарытэтныя вучоныя сцьвярджаюць, што ад IX да XII ст. толькі „палуднёвая сувязь князстваў, з Кіевам на чале, ў тыя векі насіла спэцыфічнае найменьне Русі, якое ў XI ст. пашыралася на Валынь і Галіцыю, але яшчэ не перахадзіла ні ў Ноўгарад, ні да Беларусаў, ні на паўночны усход“. (Т. I, стр. 309).
„Пры заваяваньні палуднёва-заходнай Русі князямі літоўскімі і заснаваньні Літоўскага княжтва, імя „Літва“ стала прыналежнасьцю Заходнай Русі (Беларусі); палуднёвая Русь асталася пры старым, спэцыфічным названьні Русі. У XV ст. у цяперашняй Расіі злажыліся чатыры палітычныя адзінкі, аддзелу усходняга Славянства: Русь, Літва, Ноўгарад Масква. У XVI ст. Ноўгарад паў, асталіся тры адзінкі: Русь, Літва Масква“ (стр. 310). „У цяперашняй Вялікаросіі да XVII ст. імя Русь азначала адзінства племя па паходжаньню, па агульных рысах мовы, па веры і кніжнай адукаціі“, але дзяржаўна-палітычна, цяперашнія Вялікаросы (між іншым тэрмін новы і цалком кніжны, не народны), пачувалі сябе адзіна. Маскоўцамі і пад гэтым тэрмінам вядомы былі заграніцы. Толькі ў XVII сталецьці імя „Русь“ было перанесена на Масковію як політычны тэрмін. „У палуднёварускага народу як бытцам было пахічана яго найменьне“, яго правечнае імя прысвоіў сабе другі народ“ (Костомаров, Историч. Монографія Т I, 229,233.
А. С.