Аб найменьні «Русь» Каспля і касапля
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 5, лістапад 1923 г., б. 50, 52
Што такое «дунай»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Каспля і насапля. Есьць рака ўплываючая ў Дзьвіну, каля Суража, якая пішацца—Каспля. Географы і гісторыкі нязнаючыя беларускай мовы, звыклі найменьне гэтай ракі прыймаць за неславянскае і падаваць яго як довад таго, што на вярхох Дзьвіны славяне выціснуўшы фінскія плямёны, паселіліся ў іх краю і ўтрымалі нават чужыя найменьні рэк. Тым часам гэта думка утварылася на грунце самай грубай памылкі з пісаўшых і перапісываючых дагэтуль гэтае найменьне. Народ не называе раку „Каспля“, а „Касапля“ (акром тых, якія гавораць „граматна“) Слова касапля, азначае крывое (косае) дрэва. Прыкладам, сані будуюць на палазох, але падсанкі (меншыя, карацейшыя сані ўжываны да падстаўкі, пры перавозе доўгіх бэляк), — маюць ужо не палазы, а шмат меней ад палазоў выгнутыя—касаплі. Кождае выкрыўленае вядомым загібам, дрэва, называецца касапліна. Гэтак сама народ не называе другога доплыву Дзьвіны, Обша, а Вобжа (з шапелявым ж). Вобжамі-ж называюць так-жа аглоблі пры сасе. Раку Уллу называюць Уллой і Вулой, а гэта ня што іншае, як тое-ж самае беларускае слова, вуліца, вулка, чым яна запраўды да цяпер служыць, працякаючы па балотнай мясцовасьці.

Т. О.