Аб чорце бязродым

Аб мядзьведзю і асінавым калу з голасам Аб чорце бязродым
Апавяданьне
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1923
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 7-8

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Аб чорце бязродым.

Зажурыўся чорт бязроды: „чым я не як ўсе?“ І пашоў на зямлю радні шукаць. Туды, ды сюды, нет ведама куды. „Пайду, думае, да савы, яна птаха начная, можа і радня“.

Прышоў бязроды да савы. „Ось, — кажа, — ўвесь я тут! А можа ты мне цётка?“

Порскнула яму сава паміж вачэй:

— „Пашоў, кажа, паскуднік, я хоць начная, ды хіба-ж я такая? Я мышву лаўлю, а душ ня гублю!“

Вот, бязроды, і думае; „Пайду я да мядзьведзя, ён цяпло любіць, можа і радня“. Прышоў чорт да мядзьведзя:—„Вось, увесь я тут, можа ты, мядзьведзь, мне дзядзька?“

Як ня вызьверыцца мядзьведзь:—„Ня ўводзь ў напасьць, ты чортаў сын, а то скуру зьдзяру! Я хоць ў кажуху груб, а ты—душагуб!“

Чорт і думае: „Пайду я да ваўка:„—Ось, кажа, я увесь тут, можа ты мне брат?“

Як заляскае на яго воўк зубамі:—„Пашоў к чорту, кажаў-а то разьдзяру! Я біць то бью, ды душ ня гублю, мне чорт ня брат!“

Куды-ж чорту ісьці, калі ўсё зьвярьё добрае?.. Глядзіць бязроды, чалавек дровы: бярэ;—„Дай, думае, хоць на сьмех папытаюся.“ — „Здароў, кажа, чалавеча, вось, увесь я тут, можа ты мне бацька родны“?

А чалавек падумаў, падумаў, ды-й кажа: — Ты што-ж, байстро бязродае, ці што, будзешь?“

— А, кшталтам гэтага,—кажа чорт.

А чалавек падумаў, падумаў, дый пытае:—„А грошы ў цябе, чарцёнк,а ёсьць?“

Бязроды яму:—„Гэтага дабра ў мене поўна гара!“

Як ня абойме чалавек чорта, ды як не загалосіць:—„А сыночак ты мой родненькі, хоць ты і з рагамі, ты з грашамі, хадзі-ж да мяне у хату!“

И зажылі чорт з мужыком грашовай сілай.

Перапрацаваў Т. О.