Агні (1930)/Гарадок/Ты помніш

Сяргею Фаміну Ты помніш
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
Ліст
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты помніш, помніш, бязумоўна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТЫ ПОМНІШ…

Ты помніш, помніш, бязумоўна,
І тую ноч, той настрой,
Што панаваў над намі роўна, —
І над табой, і нада мной…
Драты дрыжэлі пераборам,
Аб нечым дзіўным месяw сьніў
І рысы даўняга сабору
Так чотка млелі ў вышыні.
Нячутна шамацела лісьце
Саткалі зоры з срэбра ніць…
У тую воч мы пакляліся
Жыць і любіць…
Любіць і жыць.
І мы жылі… І мы любілі…
І несьлі прагу і любоў…
Часы дзяціных сноў-ідылій
Да нас ня вернуцца ізноў…
Быцьцё далей нас весьці стане,
Надорыць новых песень-дум,
І мужнай сталасьці жаданьні
На нас пячатку пакладуць.
А ўжо ня вернуцца з гадамі
Ні тая ноч, ні той настрой,
Што панаваў тады над намі —
І над табой, і нада мной.

Ліпень 1929
Мсьціслаў.