СЯРГЕЮ ФАМІНУ
„Агаркі вары дагарэлі, А песьні ў душы не зіарэць“…Т. Кляшторны.
Ня звонам,
Ня песьняй іскрыстай,
Што стогны раджае ў грудзёх,
Трывожу забытую прыстань
Даўно пазакресьляных дзён.
Калісьці,
Ў далёкія годы,
Мы сьнілі цудоўныя сны,
І многа прыгожых мэлёдый
Ўлівалася ў сьпевы вясны.
Цяпер тыя сны сталі дзеяй,
Іх зьдзейсьнілі — палкасьць і час,
І новыя песьні-надзеі
Усьпешчаны сэрцам у нас…
Я знаю — юнацтва праходзіць,
Як хвалі, сплываюць гады…
На кожным крутым пераходзе
Губляюцца сілы заўжды.
А мы будзем жыць і змагацца,
І слава таму, хто пранёс
Ліхія свае восемнаццаць
Праз замяць жыцьцёвых палос.
Рассыплемся ў гучныя трэлі,
Нямала нам вёснаў сустрэць, —
„Агаркі зары дагарэлі,
А песьні ў душы не згарэць“.
|