Агні (1930)/Краіне/Краіне

Сябры мае каханыя Краіне
Верш
Аўтар: Юлі Таўбін
1930 год
Рытмы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Краіне (Таўбін).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




KPAІHE

Ідуць… Прабягаюць… Ці мала прабегла
Дзён, тыдняў і год у змаганьні за лёс, —
За байду, за камень, за кожную цэглу,
За буйны ўраджай на палёх…
Мы край упрыгожым чароўнай бандэляй
Будоўляй заводзкіх, муроў гарадзкіх…
Нуда і журбота даўно адляцелі,
І голас іх прыкры заціх.
З валошкі, з пралесак ды з роснай купены
Зьвіем падарункам наш сымболь і гэрб, —
Нам молат збудуе цягляныя сьцены,
Ў жніво не заморыцца серп.
Жывем… Узрастаем… Жалоба і роспач
Ад нас не закрыюць жаданы маяк…
Дарогаю доўгай,
Дарогаю простай
Ідзеш ты, краіна мая.
Я чую твой голас праз даль, праз адлегласьць:
„Ў паходах, ў блуканьнях збудуем свой лёс!..
За байду!.. За камень! За кожную цэглу,
За буйны ўраджай на палёх!..“

Травень 1929.