Адозва Беларускае Цэнтральнае Рады (6 сакавіка 1944)

Адозва Беларускае Цэнтральнае Рады
Загад
Аўтар: Беларуская Цэнтральная Рада
6 сакавіка 1944
Крыніца: Беларускі Работнік, № 12, 19 сакавіка 1944 г.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Адозва Беларускае Цэнтральнае Рады
БЕЛАРУСЫ!

Пяты год трывае бяспрыкладная ў сьвеце вайна, якая вырашыць лёсы ўсіх народаў за доўгія гады.

Мы мусім прыняць удзел у гэтым змаганьні

Згіне народ, які будзе стаяць з боку і чакаць, што хтось іншы зробіць за яго ўсё або, што падзеі і без ягонага ўдзелу разгарнуцца так, як ён хоча.

Гэтага не павінна быць.

Бяспрыкладнымі перамогамі нямецкая армія разьбіла нашых ворагаў і ўжо трэйці год вядзе змаганьне з апошнім з іх — бальшавіцкай Масквой. Сьмяротна раненая, камуністычная Масква напружвае ўсе сілы, каб ізноў накінуць нам сваё зьненавіджанае ярмо, вярнуць нашаму сялянству калгасную няволю, закабаліць нашых работнікаў, зьнішчыць інтэлігэнцыю, напоўніць беларускім народам бязьмежныя прасторы Сібіру і Казахстану, абярнуць усіх нас у дармовых нявольнікаў, што за адно голае права да жыцьця ў вечнай бядзе і голадзе будуць цяжка працаваць на жыдоўска-камуністычных дармаедаў.

Гэта, дзякуючы бальшавіцкай Маскве, нашыя лясы перапоўненыя ейнымі бандамі, якія мала робяць шкоды нямецкай арміі, але затое грабяць і зьдзекуюцца над нашым сялянствам. Пасылаючы іх да нас, Масква меркавала, што беларускае сялянства так «сумуе» па камуністычна-калгасным ладзе, што стыхійна далучыцца да ейных валацугаў і зробіць у заплеччы нямецкае арміі паўстаньне. Але ў сваім нахабсьцьве Масква пералічылася. Як ня цяжка было нашаму сялянству, але яно за сталінскімі бандытамі не пайшло,

Шляхам падтрыманьня гэтых бандаў і праз горы чырвонаармейскіх трупаў на фроньце, крывавы кат Сталін хоча здабыць нашую Беларусь. Ці ён гэта зробіць? Ці маем добрахоць надзець падрыхтаваныя нам у Маскве ланцугі няволі? Не!

Беларускі народ хоча бачыць сваю Бацькаўшчыну запраўды вольнай і шчасьлівай. Ён хоча, каб зямля ў ёй запраўды належала да сялян, а фабрыкі да работнікаў. На сваёй зямлі ён хоча сам быць гаспадаром. І за гэтую мэту найлепшыя сыны яго ўжо даўно змагаюцца з зброяй у руках. Але іх мала. Іх павінен падтрымаць увесь народ.

Беларусы! Надыйшоў доўга чаканы дзень, калі мы павінны ўзяць зброю ў рукі, каб заваяваць сабе будучыню. Нямецкі народ дасьць нам патрэбную зброю. З ёю мы ў першую чаргу вымецем з нашага краю ўсе бальшавіцкія і іншыя банды, што грабяць нашае дабро ў бяскарна займаюцца злачынствамі над найлепшымі сынамі нашага народу.

Прыйшоў час адплаты!

У разуменьні адказнасьці мамэнту, Беларуская Цэнтральная Рада пастанавіла правесьці пакліканьне да зброі афіцэраў, падафіцэраў і радавых, азначаных у загадзе Прэзыдэнта Б.Ц.Р. гадавікоў.

Б.Ц.Р. перакананая, што кажны беларус выканае гэты сьвяты абавязак перад сваім народам і Бацькаўшчынай. Мо’ і цяжка яму будзе, асабліва на пачатку, але ніхто цяпер не павінен жадаць нічога, бо ў гэтую вырашальную часіну наша Бацькаўшчына сама адклікаецца да нас за дапамогай і абаронай. Вольны-ж беларускі народ ніколі не забудзе тых, што за гэтую вольнасьць змагаліся. Па сканчэньні вайны, яны ў першую чаргу будуць мець права на забясьпечаньне свайго і іхных сем’яў дабрабыту. Беларусь мае даволі зямлі і іншых багацьцяў, каб кажнаму свайму змагару даць дастатковую гаспадарку і дапамогу ў ёй.

Калі-б, аднак, знайшліся такія, што ня выканаюць загаду, дык яны стануць перад надзвычайным судом і будуць расстраляныя як зраднікі.

Дык за зброю, Браты Беларусы!

Ніколі мы ня мелі такой нагоды здабыць запраўдную свабоду, як цяпер! Выкарыстаем яе!

Няхай жыве Беларуская Краёвая Абарона!

Няхай жыве вольная Беларусь!

Менск, 6/III, 1944 г.

БЕЛАРУСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАДА

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.

Глядзіце таксама

правіць