Загад Прэзыдэнта БЦР аб стварэньні БКА
Загад Прэзыдэнта Беларускае Цэнтральнае Рады Загад Аўтар: Радаслаў Астроўскі 6 сакавіка 1944 Крыніца: Беларускі Работнік, № 12, 19 сакавіка 1944 г. |
Для канчальнай ліквідацыі бальшавіцкага бандытызму, які грабіць і нішчыць наш край, забівае нявінных людзей і рабуе іх маемасьць, на падставе Арт. II Статуту Беларускае Цэнтральнае Рады, загадваю:
1. Стварыць для абароны Бацькаўшчыны Беларускую Краёвую Абарону.
2. Правесьці дня 7 сакавіка 1944 году пакліканьне ўсіх афіцэраў і падафіцэраў былых арміяў: царскай, польскай, савецкай, добраахвотніцкіх з 1918—1920 гадоў і іншых у акругах: Менскай, Слуцкай, Баранавіцкай, Слонімскай, Вялейскай, Глыбоцкай і Наваградзкай.
Паклінаньню падлягаюць усе афіцэры ў веку да 57 гадоў уключна і ўсе падафіцэры ў веку да 55 гадоў уключна.
3. Паклікаць адначасна на службу Беларускай Краёвай Абароне ўсіх мужчынаў народжаных у гадох 1908, 1909, 1910, 1911, 1912; 1913, 1914, 1915, 1916, 1917, 1921, 1922, 1923 і 1924, вызначаючы пакліканьне іх у памененых ў пункце 2-м акругах на 10 сакавіка 1944 году.
4. Пакліканьне праводзяць Намесьнікі Б.Ц.Р. у акругах, Акруговыя начальнікі Б.К.А. і начальнікі паветаў.
5. Не пазьней, як праз 3 гадзіны пасьля абвешчаньня загаду, кажны падлягаючы пакліканьню павінен адправіцца ў валасны зборны пункт, згодна з накіраваньнем валаснога старшыні, адкуль будзе высланы ў паветавы цэнтр для лекарсна-камісыйнага агляду. З сабою забраць:
Вопратку і абутак у добрым стане.
3 пары бялізны.
Прылады да ежы і мыцьця (лыжка, ручнік).
Асабістыя рэчы.
6. Хто па атрыманьню загаду ня зьявіцца ў вызначаным часе і месцы, зьяўляецца зраднікам і будзе пакараны надзвычайным судом карай сьмерці.
7. Нагляд за ўтварэньнем і пакліканьнем у Б.К.А. пераймаю на сябе, як Прэзыдэнт Б.ЦР. Кіраўніцтва над пакліканьнем у даручаю ад імя Б.Ц.Р. маёру Ф. Кушалю.
Я упэўнены, што кажны беларус выканае свой абавязак у справе хутчэйшага ачышчэньня нашай Бацькаўшчыны ад бальшавіцкіх бандаў, каб пасьля пакліканыя гэтым загадам маглі вярнуцца да спакойнай працы ў сельскай гаспадарцы, на фабрыках і заводах.
Менск, дня 6. III. 1944 г.
Беларускае Цэнтральнае Рады
Р. АСТРОЎСКІ
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).
Падрабязней гл. у дакументацыі.