Адозва Віленскае ваеннае комендантуры
Адозва Віленскае ваеннае комендантуры Адозва 1919 год Крыніца: Газэта «Весьці Часовага Ураду», № 1, 29 сьнежня 1919 г., б. 4 |
Да грамадзян Вільні!
З усёй Літвой, з яе народам злучаны мы неразрыўна, адна зямля корміць нас, разам праз сто з гакам гадоў насілі мы ярмо няволі, змагаліся за волю.
Грамадзяне! Сёньня блыснула для нас зоранка Волі! Нашая Бацькаўшчына Літва становіцца незалежным дэмакратычным гаспадарствам, у каторым усе грамадзяне бяз розьніцы нацыянальнасьці будуць мець роўнасьць і волю. Незалежная Літва нясе нам усім, дагэтуль уцісканым, волю і шчасьлівае быцьцё! Дык падайма сабе братнюю руку, і баранема бацькаўшчыну, бо
На ўсходнія ўзьмешкі нашага краю ўварвалася ўжо чужое маскоўскае войска. Маскоўцы прыходзяць выссаць з Літвы апошнія сокі, а нам нясуць голад, морды і пажары!
Усе баранема Літву! Давядзема, што мы варты тае волі, за каторую змагаліся цэдыя вякі. Сёньня доля Літвы ў нашых руках.
Грамадзяне Літвы! Не адкладайма ні на часінву. Кожны хто жадае ёй волі, кожны хто можа насіць аружжа, ўступайма ўсе ў краёвую абарону.
Адважна станьма да барацьбы, заступема дарогу непрыяцелю, каторы ўрываецца сілком у наш край і скіроваваецца ў сталіцу нашага краю Вільню. Ня зганьбім свайго аружжа братняй крывёй работнікаў Літвы, баронім толькі нашую Маці-Бацькаўшчыну, баронім незалежнасьць нашага гасударства.
Ўсе, як адзін чалавек станьма ў сьцягі краёвае абароны і дадзём адпор находваму непрыяцелю.
Віленцы! Віденская ваенная камандантура прызывае ў самаахвотныя палкі краёвае абароны ўсіх грамадзян бяз розьніцы нацыянальнасьці. Будуць сформованы асобныя аддзелы з камандай у мове беларускай, літоўскай і польскай. Варункі прыняцьця паказаны ў адумысловай адозве. Запісавацца можна што дзен ад гадз. 9 зраньня да 1 п. п. у Віленскай комэндантуры Сьв. Юрскі праспэкт № 36 у быўшым будынку Verwaltunga на супроць Лукіскага пл.
Небаспэчнасьць гразіць волі і краю да аружжа!