Прызыў самаахвотнікаў да абароны Літвы

Прызыў самаахвотнікаў да абароны Літвы
Адозва

1919 год
Крыніца: Газэта «Весьці Часовага Ураду», № 1, 29 сьнежня 1919 г., б. 3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прызыу самаахвотнікау да абароны Літвы

Да грамадзян Літвы!

Ужо ня раз непрыяцелі Літвы жадалі накласьці на нас ярмо на врчныя часы, але бацькаўшчына нашая непаканана. Жыве яна!

Убачылі мы цяпер усе зарайку Волі; незалежнасьц Літвы нясе для ўсіх волю і шчасьце, дык баранема незалежнае нашае гаспадарства Літвы! Падайма сабе ў згодзе рукі як браты, ідзема сьмела да барацьбы, ўсе як адзін чалавек станьма ў абароне Бацькаўшчынн!

Літва у небаспэчнасьці!

Пасьля выступленьня нямецкага войска ўварвалася ўжо ў Літву чужое войска маскоўкае. Уваходзіць яно адбіраючы ад нашых людзей еміну, жывёлу і маемасьць. З маскалямі разам ідуць — голад, пажары ды рэкі крыві і сьлёз.

Станьма ў абароне Літвы! Давядзема, што мы варты волі, за каторую бароліса цэлыя вякі сёньня доля Літвы ў нашых руках.

Не адкладайма ні на часінку — кожны хто любіць Літву, хто жадае ей волі, кожан хто можа насіць аружжа, ўступайма ўсе да краёвае абароны Літвы. Ідзема цэлымі сьцягамі з вёсак і засьценкаў, з мест і мястэчак, з усіх ваколіц Літвы пайдзема бараніць волю і Бацькаўшчыну. Першыя сьмела станьма да барацьбы.

Адважна і бяз страху, як бацькі нашы і прадзеды, заступема непрыяцелю дарогу, ваюючы ў абароне нашае Маці-Бацькаўшчыны, у абароне Літоўскага Гаспадарства.

Прэм’ер-Міністэр Сьлежэвіч.

Міністэр краёвае абароны Вэлікіс.

Часовы Літоўскі Урад прызывае ўсіх грамадзян Літвы, каторыя толькі могуць насіць аружжа, да абароны вольнай і незалежнай Літвы і загадавае зараз жа ўступаць у палкі краёвай абароны.

Інструкцыі і варункі прыняцьця паказаны ніжэй.

Прэм’ер-Міністэр М. Сьлежэвіч.

Міністэр краёвае абароны М. Вэлікіс.