Акрываўленая зямля (1930)/III/Сяргею Есеніну

Ім Сяргею Есеніну
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Асеньні настрой

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мне прасьпяваў
Ветру
Сьвіст
Аднойчы зусім
Ды нядаўна,
Што кудры
Твае
Завіліся
Па вяроўцы
Дзіка
І „слаўна“.

Не хацелася верыць…
Ці можа быць,
Што поэта
Такі
Заліхвацкі
Супроць хваляў
Плыў,
Не даплыў, —
Зубамі
Апошні раз
Ляснуў?!.

Хай мне
Жыцьцё
Плюне ў твар!..
А ўсё-ж такі
Груба
Закончыў
.........
…Патухлі сьвечкі…
І алтар
Стаіць
На Русі
Адзінокі!

І замест
Песьні —
Шэлесту жыта —
Прасьпявалі
Табе
Заўпакой
Людзі
З разьбітым
Карытам
Адзваніўшай
Русі
„Аржаной“!..