Людзі.
Моладзь.
Ружовыя шчокі.
Іх мінулае ў пялюшках
і шляхох на падлозе,
а яны ўжо
кілішкамі чокаюць,
што жыцьцё ім
не па дарозе.
Іншы нават
абшар яшчэ ня вывучыў
пад рукой географія,
чорны том Ніцшэ; —
у сьлязох вочы
на лоб выкаціў
і пахавальную
поэму піша.
Зморшчыўшы лоб,
напілікаўшы
дзесятак, другі
плаксівых вершаў кажа,
паўбутэлькі „рускай“ выпіўшы:
„Загіну я,
загіну я ня першым…“
За што загінуць? —
у барацьбе за справу
Паўстаўшай Беларусі?
Уладзімера Леніна?
Ці за налякіраваную халяву
і паскудніка жыцьця
Есеніна?
Браткі мае,
у мазгох і душы
адчынеце вэнтылятары,
вочы палкія
накіруйце на жыцьцё.
Зачым ніцам
на зямлю падаць —
зямлю падпарадкуем
пад свой закон!
Перамога прыгожа,
здабытая ў змаганьні
за шчасьце за волю
супроць чорнай крыўды.
Трэба верыць,
што сьветлым раньнем
на лепшы шлях
выйдзем.
|