Акрываўленая зямля (1930)/III/Чарнее на сьнегу істужка

Марыльцы-Случанцы Чарнее на сьнегу істужка
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Сустрэча

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАРНЕЕ НА СЬНЕГУ ІСТУЖКА…

Чарнее на сьнегу
Істужка —
Дарога
Далёкая мая.
І бела-бліскучымі
Стружкамі
Серабрыцца даль…

Аўто
Ляціць,
А ноч
Зорная
грае концэрт
У пераліўных
Агнёх…
… І ўспомнілася мне
З вачыма чорнымі
І агнямі зорнымі
У вачох…

25 лістапада, 1929 г.,
г. Масква.