Акрываўленая зямля (1930)/III/Сустрэча

Чарнее на сьнегу істужка Сустрэча
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год
Але… спаткаліся, разышліся

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СУСТРЭЧА

Люблю сяброў
Такіх вось
Нечаканых,
З вялікай шчырасьцю
І палкасьцю душы.
Акорды слоў
Музыкі нязнанай
І адважна-юнацкі
Зірк…

Я сустрэў вас
Зусім нечакана,
Я спаткаў вас
У полі жыцьця,
Дзе барозны
Па-рознаму
Ўзараны,
І калосьсі
Па рознаму шасьцяць.

Мне чамусьці
Блізкі
І знаёмы
Зірк палкіх
Маладосьцю воч —
Мо таму,
Што рунеюць
Загоны,
І зоры
Карагодзяць ноч.

Мо таму,
Што хада
Нэрвовая.
Мо таму,
Што мяцежнасьць
Бурліць —
У гуках чую
І шчасьце,
І гора,
У думках —
Далёкія караблі.

Я іду
З Вамі
Адважным крокам
На спатканьне
Чырвонай зары.
Нам ня страшна
Ноч чорнавокая
І воўчыя вочы
Удалі…