Акрываўленая зямля (1930)/III/Я вітаю вясну новых дзён

Але… спаткаліся, разышліся Я вітаю вясну новых дзён
Верш
Аўтар: Паўлюк Шукайла
1930 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ВІТАЮ ВЯСНУ НОВЫХ ДЗЕН

Я вітаю
Вясну
Новых дзён,
Росквіт шчасьця
Людзкога
Вітаю.
Хай гарыць,
Не згарае агонь
Ясных зорак,
Вясновага маю.

Ты-ж квітней,
Маладосьць мая!
Упівайцеся, вусны,
Вясною!
А я буду
Песьню сьпяваць
І гарэць
Чырвонай зарою.