Алёша (1927)/Вясёлы народ/Вар’яцкая чахарда

Вясёлы народ Вар‘яцкая чахарда
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1927 год
Усё яшчэ чырыкаюць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вар’яцкая чахарда…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВАР‘ЯЦКАЯ ЧАХАРДА…

Пачалося гэтак…

Падыходзяць да нармальнага чалавека ды і кажуць:

— Пасядзіце, калі ласка, у вяр‘яцкім доме!

— Не хачу! — наіўна запратэставаў нармальны чалавек.

— Слухайце, — панахмурыліся падышоўшыя, — як сьвядомага чалавека просім вас, сядайце ў вар‘яцкі дом.

— Ня сяду! — настайваў нармальны чалавек.

— Чэсьцю вас просяць! — адказалі падышоўшыя, надзяваючы наручнікі нармальнаму чалавеку.

— Ну, што-ж? Ехаць, дык ехаць, — сказаў нармальны чалавек, калі некалькі здаравенных паліцэйскіх павезьлі яго ў вар‘яцкі дом.

Праз некалькі дзён дактары вызвалілі нармальнага чалавека з вар‘яцкага дому, як безнадзейна здаровага і не падаючага ніякіх надзей на вар‘яцтва чалавека.

Нармальны чалавек, як толькі вышаў з вар‘яцкага дому, паскардзіўся вышэйшай ўладзе на паліцэйскага, які даў загад пасадзіць яго ў вар‘яцкі дом.

Вышэйшае начальства вырашыла гэтак: калі толькі гэтакі загад даў ня хворы, а нармальны паліцэйскі, дык за гэткі ўчынак пасадзіць яго самога ў вар‘яцкі дом.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .
.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Гэткім чынам да гэтага часу пасядзелі ў вар‘яцкім доме „Жэчы Паспалітай“

— першы — радактар газэты „Кур‘ер Павшэхны“ — Станіслаў Мігдалевіч і другі — бурмістр гораду Лешны — Кавальскі.

Я не падстракацель, але на месцы бурмістра я-б падаў скаргу і на вышэйшага начальніка, які засадзіў у вар‘яцкі дом бурмістра.

Няхай сабе і ён пасядзіць у вар‘яцкім доме.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Я не падстракацель, але няхай вышэйшы начальнік, у сваю чаргу, падасьць скаргу на зноў вышэйшага і ўрэшце дацягніце справу да Пілсудзкага.

І тады ўжо „крышка“…

Бо вышэй маршалка — начальства няма.