Алёша (1927)/Вясёлы народ/Усё яшчэ чырыкаюць

Вар‘яцкая чахарда Усё яшчэ чырыкаюць
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1927 год
Навука

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УСЁ ЯШЧЭ ЧЫРЫКАЮЦЬ.

…А па-за межамі ўсё яшчэ „чырыкаюць“…

Народ пашоў гэткі „закавырысты“ — проста жыцьця няма…

Жыве народ па прыказцы: „дагнаць не дагоніш, а пабегчы можна…“

Вось-жа ў Парыжы ў радакцыі „Дней“ на дыспуце зноў выступіў Керанскі

— Любую ўладу, але толькі не бальшавіцкую прывітаю я, — сказаў Керанскі…

— Захадзіў млын, адгукнулася Кускова. — Кожны раз адно і тое меліць… Хаця-б я памёрла раней гэтага выступленьня. Разбудзі, як кончыць аратар — папрасіла Кускова суседа.

Пасьля Керанскага слова ўзяла Кускова…

— Калісь я казала, што я аддам сваю правую руку раней чым прызнаю бальшавікоў.

— Што ёй болей рабіць, калі ёй гэтак не шанцуе, — тлумачыў Керанскі свайму суседу…

Нарэшце „млын“ запрапанаваў рэзалюцыю.

— У зьвязку з супярэчнасьцямі ў эміграцыі, адкласьці зьнішчэньне савецкай улады на 15 год…

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .
.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Значыць, — адклалі?..

Ну і добра!..

Малайцы эмігранты!..

Бо, каб не адклалі, „акцябраты“-б сьмяяліся…

„Акцябраты“-б казалі: „Гэткія вялікія дзядзі і гэткія сьмешныя…“

Значыць яшчэ 15 год?..

Вось толькі што-ж вы праз 15 год будзеце рабіць?..

Нам гэта цікава, бо гэта такая задача, якой і ў Круталевіча няма.

А можа, потым яшчэ адкладзіцё?

Бо, усёроўна-ж і нам ня боязна, дый сьпяшацца няма куды…