Алёша (1927)/Малайцы землякі/І-а!.. І-а!..

Ухабы па дарозе І-а!.. І-а!..
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1927 год
Аб сымбалічнай сьвіньні

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І — А!.. І — А!..

(Байка)

Асёл
З саноўных
Раз
Да нас
Прыехаў з па-замежжаў
Сябе пад хвост лізнуў, сказаў і — а, і — а!
Я беларус з зубоў і да хваста.
І вось за вушы ці за пахаджэньне
Асёл начальнікам назначан пры здарэньні.
Тады асёл замацаваўшысь стала
Склікаў сяброў
І вызначыў маралу:
— Я ўвесь ад хваста і да самых зубоў
Асёл паслухмяны, — бясспрэчна!..
Якая прыгожасьць радзіцца аслом
Начальства цаніць будзе — вечна!..