Алёша (1927)/Малайцы землякі/Ухабы па дарозе
← Ну, куды гэта варта? | Ухабы па дарозе Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1927 год |
І-а!.. І-а!.. → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ухабы па дарозе. |
УХАБЫ ПА ДАРОЗЕ.
I.
У Полацкай нацкамісіі ляжыць гэткая заява ад настаўніка Шчарбенкі.
„Звальненьне меня з пасады да вывучэньня белмовы ніякіх вынікаў ня мо‘ быць таму што я радзіўся ў 1903 г. і калі я не буду на пасадзе настаўніка дык мяне возьмуць у Чырвоную армію…“ |
Кажаце, дзядзька Шчарбенка, што ніякіх вынікаў ад гэтага „ня мо‘ быць…“
Чалавек вы яшчэ малады, у арміі яшчэ правапісу падвучаць, а вы кажаце — вынікаў „ня мо‘ быць…“
— Не „ня мо‘ быць“, а „мо‘ быць“.
А наконт дзяцей я вас хачу паагітаваць, дзядзька Шчарбенка.
Дзеці гэта-ж, як пішацца:
— нашая зьмена, |
…Пашто вам іх калечыць, дзядзька Шчарбенка?
II.
На Полаччыне, у Расонскім раёне, адзін настаўнік у анкеце на запытаньне — член якога саюзу, — адказаў:
— Член коллегии министерства „народного просвешения“. |
Член калегіі…
Гм… „Министерства народного просвещения“…
…А некаторыя кажуць, што вышэй ілба вушы не растуць…
III.
Каля Багаяўленскага манастыра там-жа ў Полацку на могільніку ёсьць гэткі надпіс на крыжы:
…Здесь покоится прах раба божия школьного работника… …1924 году… |
Ну, тут ужо нічога ня скажаш…
„Аб мёртвых альбо нічога, альбо добрае“…
…Упакой, госпадзі, прах раба твоего школьнага работніка, працаваўшага ў мясцовай сямёхгодцы, на 8 гаду Кастрычнікавай рэвалюцыі, егда прыідзешы, во царствіі сваём“…