Алёша (1927)/Справы літаратурныя/«За что боролись»
← „Как говядину исделал“ | „За что боролись“ Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1927 год |
Народ-мэлянхолік → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: «За что боролись?». |
„ЗА ЧТО БОРОЛИСЬ?“
Кіно Украіны, кіно Грузіі дбаюць аб выяўленьні праз свае фільмі нацыянальных асаблівасьцяй сваіх краін.
Менскія газэты паведамілі, што першая беларуская кіно-фільма, якая выходзіць па сцэнарыю д-ра Галкіна, носіць назву „Прастытутка“.
Дык вітаю першую „прастытутку“ Беларускага дзяржаўнага кіно!
Злавацца — ня трэба! Гэтай фільме можна будзе вельмі лёгка дадаць нацыянальныя асаблівасьці нашага краю.
Трэба будзе толькі, каб у часе дэманстрацыі гэтай фільмы беларусы, седзячы ў кіно, сьпявалі:
„Сьмяюцца над намі багатыя людзі“…
альбо:
— „Мы доўга цярпелі, цярпець больш ня будзем“…
Тады можа яно і нічога выйдзе…
Кожная справа спачатку пачынаецца, а потым ужо і канчаецца.
І іншы раз вельмі дрэнна канчаецца.
А А ўрэшце, як той анэкдатычны матрос казаў:
— „Братишки, за что боролись?“