Алёша (1927)/Справы літаратурныя/Народ-мэлянхолік

„За что боролись“ Народ-мэлянхолік
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1927 год
Малайцы землякі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Народ-мэлянхолік!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАРОД-МЭЛЯНХОЛІК!..

У Белдзяржкіно думалі.

— Беларускі народ, ён народ мэлянхолік!..

І сказала Белдзяржкіно беларускаму народу: першай тваёй нацыянальнай фільмай будзе „Прастытутка“.

— Хай жыве першая „прастытутка“ Белдзяржкіно, — адказаў беларускі народ.

Нумар прашоў…

У Белдзяржкіно думалі…

І сказалі мэлянхоліку зноў:

— Другой, тваёй нацыянальнай фільмай будзе „Масква кабацкая“.

— „Кругом шашнаццаць!“ — адказаў мэлянхолік — „не лаптём щи хлебаем“, даеш, братешки, „Маскву кабацкую“…

У Белдзяржкіно думалі:

— …І глупы-жа ён мэлянхолік!

І сказалі мэлянхоліку: (яшчэ не сказалі, але далібог скажуць).

— Чарговай тваёй нацыянальнай фільмай будзе „Валаамава асьліца“…

І запратэстуе тады народ-мэлянхолік:

— Чаму, скажа, „Валаамава асьліца?“ У ёй што ёсьць мясцовае беларускае?

І адкажа Белдзяржкіно:

— Глупай! А „Проститутку“ было можно? А „Москву кабацкую“ можно?.. А „Валаамаву асьліцу“, так уже и нельзя… Только зато и нельзя, што говорить она не может? Так у нас же „в управлении есть люди, которые как заговорят, так аккурат как „Валаамавы асьліцы“… Где вы раньше были? Меланхолики несчастные!..

…І пагодзімся мы з Белдзяржкіно. І разам са ўсёю нашаю грамадзкасьцю зраблю гэта і я, каб не трапаць сваіх нэрваў, каб мець добры апэтыт, каб шчокі былі румяныя, каб дайсьці да зэніту свайго жыру і каб ім заплылі мазгі.