Аматарскі Зборнік (1929)/Ідзе ўжо сьнег

Ўсякаму сваё Ідзе ўжо сьнег
Верш
Аўтар: Я. Дамарослы
1929 год
Маральнасьць Цімоха

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІДЗЕ ЎЖО СЬНЕГ.

Ідзе ўжо сьнег…
Лятуць, белыя лепясточкі,
На сьпячую зямлю, ў зімовым сне глухім…
Быдта лістоў якіх, парваныя кусочкі;
Калісь мо‘ дарагіх — цяпер ледзь скуматочкі:
Калісьці ўсё міне — трэба згадзіцца з тым…
Ідзе ўжо сьнег…
Пакрыў, і блізкасьці і далі
Каберцам сьнегавым — бы ў пропасьць запаў сьвет…
Юнацтва дні мае, з магіл сваіх паўсталі;
Салодкім мрояньнем, ў душу мне зашапталі.
І, сьцерлі бы той пыл, нядолі й суму сьлед…
Ідзе ўжо сьнег…
Зямля, ўся льсьніцца і бялея:
Так быдта-бы на век, заснула ўжо для ўсіх…
Ды іскарка жыцьця, пад той скарупай тлея —
Й ты Беларусь мая, ня бойся што завея,
І ты, так бы зямля; не гасьня хай надзея,
Прыдзе вясна, і ўсё так зьгіне бы той сьнег…