Эх, вы брацьця Беларусы,
Зелянея й наша рунь!
Ўжо і нас бяруць спакусы,
Як заморскіх гэтых, вунь!
Сваёй мовай, ня чужою,
Станям штуку праслаўляць,
Я з пагардаю ліхою,
Мо‘ ня будуць нас тут гнаць!
Ці-ж нам думкі трэ‘ чужыя?
Ці-ж ня нойдземо сваіх?
Ці-ж мы вырадкі якія,
І горшыя ад усіх?
Будзьця-ж пышныя сабою,
Беларускія сыны!
Сваёй мовай, прастатою —
Хай сьмяецца хто дурны,
Адгукніцеся-ж прыхільна
На неўдалы мой тут сьпеў;
Мо‘ збудованы няшчыльна,
Гэта першы ледзь пасеў!
А мы справы не аставім —
Пастараемся далей:
Дзе падчысьцім, дзе паправім,
Каб было яшчэ ляпей!
А як першы будзя зжаты,
Гэты межавы загон,
Буйны, сьпелы, й не пачаты,
Ўсьлед другі аткрыя ён.
|