Аматарскі Зборнік (1929)/Эх, ты братка, мой вясковы

Першае зерня Эх, ты братка, мой вясковы
Верш
Аўтар: Я. Дамарослы
1929 год
Малітва

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗          ∗

Эх, ты братка, мой вясковы,
Долю ты сваю згубіў!
Для усіх настаў час новы —
А табе-ж такі як быў!
К твайму берагу нічога,
Не прыб‘ецца, мілы мой!
Трэска з помяту якога,
Ці лісток з голькі сухой.
Мала лепш, твая часіна,
Як жылі твае дзяды!
І цяпер табе мякіна
Пападаецца ўсяды.
Усе чынна, слаўна, гладка,
Чэшуць на табе язык —
Не надзейся на іх братка;
Ты для іх адно: „мужык“.
Ўсе кнігарні аж зіяюць,
А для нас дык няма тэм!
Чаўпню ўсяку падтыкаюць
Замест повесьцяў, паэм.
Дык разрозьнь ты сам нябожа,
Зерня першай чыстаты,
Бо, ні хто ў тым не паможа,
Ні суседзі ні браты.