Андрэй Александровіч. «Прозалаць» — зборнік вершаў (Пушча)

Андрэй Александровіч. „Прозалаць“ — зборнік вершаў. Выданьне ЦБ Маладняка 1926 г. 64 стар. Цана 20 к.
Крытыка
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Крыніца: Савецкая Беларусь. — 28 лютага 1926. — №48 (1643). — С. 7.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Бібліаграфія

Андрэй Александровіч. „Прозалаць“ — зборнік вершаў. Выданьне ЦБ Маладняка 1926 г. 64 стар. Цана 20 К.

З выхадам у сьвет кожнага новага зборніку твораў таго ці іншага пісьменьніка амаль заўсёды грамадзянства і крытыка цікавяцца, што новага ўносіць гэты зборнік у агульнае разьвіцьцё літаратуры народу, наколькі аўтар у ім узрос або застыў, як мастак і г. д. З гэтай-жа меркаю падыдзем да рэцэнзуемага зборніку вершаў А. Александровіча. І якраз з гэтай, а ня з іншай, бо ж «Прозалаць» па ліку шосты зборнік творча-мастацкай прадукцыі паважанага паэты; гэта дае ўжо даволі пастаў, каб зрабіць некаторыя параўнаньні і вывады.

А. Алексанаровіч, звычайна, у ранейшых сваіх зборніках баў паэтаю гораду. Хоць гэта, праўда, ня было нешта зусім нечакана новае для беларускай літаратуры, а ўсяго ўдзячная традыцыя і насьледаваньве Максіму Багдановічу. Як той, так і другі — сыны гораду. Іх гэта парадніла. На іх долю выпала ўвесьці дынамічную плынь урбанізму ў нашу літаратуру. Гэта якраз і стварыла было некаторую зацікаўленасьць і спрыяючыя адносіны да творчасьці Алексавдровіча. Ён увесь час у ёй стаяў, з усіх маладых нашых паэтаў, у разрэзе тэматычным, на левым крыле сучаснасьці. Горад і завод і ў гэтым зборнікў застаюцца крыніцай яго творчага натхненьня. Толькі вось адна бяда, ня можа ён увесь сваёй істотай і душой асунуцца ў бурлівыя хвалі гэтай крыніцы. Наш паэта, амаль у кожным вершы, сіліцца знайсьці сабе месца ў вірлівасьці гарадзкога жыцьця, але не заўсёды яму ўдаецца яго адшукаць, бо часамі шукае яго ня там, дзе трэба, як:

Па каменьнях бруку цьвёрдым крокам
Я іду… ўздымаю пыл высока…
Топчучы мяшчанскае сьмяцьцё.

Памойму, зусім гекарысна гэтым займацца ў жыцьці, а тым больш і ў сто разоў больш ня варта, каб гэта было аб‘ектам для мастацкага ўвасабленьня паэзіі. Яно нікому не патрэбна, І я дзіўлюся, як яно можа выклікаць творчы ўздым паэты. Сьмяцьцё застанецца вечна сабой і няхай. Мэсыяй-поэтай гораду, хоць-бы з фармальнага боку Александровіча назваць нельга, — не ўдаецца яму перадаць пульсацыю гарадзкога рытму. Павінен узяць новы стыль, я-б сказаў павінен быць, у гэтых адвосінах, больш футурыстым, павінен пазбыцца ня зусім трапных параўнаньняў і неадпаведнай мэтафарычнасьці, напрыклад:

Гул горалу
па бруку
ракашэтам:
водзіць суматоху,
як п‘яніца-вясна.
А горды
вечар
ківаецца
электра-сьветам,
ён выпіў троху —
вабіць
выпіць
нас


Усе мы добра ведаем, што Беларусь краіна сельска-гаспадарчая, сялянская, прамысловесьць стаіць на нізкай ступені свайго разьвіцьця. Машынізацыя толкьі ў віддалях. Магчыма, адпаведна гэтаму, і літаратура наша па тэматыцы больш вясковая, чым гарадзкая, больш сялянская, як рабочая. „Індустрыялізацыя“ яе пачалася песьнямі Ц. Гартнага аб цяжкай самутужнасьці працы гарбара, за ім ідзе А. Алексанаровіч. Толькі ён дае нам песьні не аб саматужнай майстэрні і працы рабочых у ёй, а аб заводзе, дзе працай рабочых „лашчыць толькі смурод“ мастацкага пяра бярэцца і матар‘ял. Але трэба сказаць шчыра у „Прозалаці“ няма сапраўднай песьні — поэзіі заводу, ёсьць толькі псэўда песьня паэзія, яе неабходна, як найхутчэй, пазбыцца. У ёй акамянее ня толькі слова, але і пачуцьцё.

Так, бываюць паэты, якія больш за ўсё сьпяваюць аб сваіх асабістых перажываньнях і настроях, толькі яны ўзводзяць іх у дыямэнты мастацкасьці. Перажываньні іх, як асоб інтэлектуальна разьмітых, ня дробныя, а глыбокія. Часта ў іх творах глыбокі філёзофскі сэнс бо ня ёсьць-жа той паэта сапраўным мастаком, які ў сваёй творчай інтуіцыі не зьяўляецца філёзофам, ён заўсёды будзе няглыбокім і ня здолее ў сваёй творчасьці даць хоць ня вечную, але нават вялікую ідэю. Такія творы, бяспрэчна, маюць немалую цікавасьць і вартасьць, але не заўсёды яно так выходзіць у Александровіча. Часамі: бывае хоць і ня зусім глыбока, але з боху настроенасьці ніштавата:

І мне бывае сэрца зашчыміць,
Начная ціша шопатам зазвоніць,
Гатоў я грудзі расчыніць,
Вецер струны сэрца пераломіць.

Але вельмі часта не знаходзім у асабовых вершах ні таго, ні другога, — гэта ўжо вялікі мінус. У зборніку ёсьць яшчэ шьат вершаў і на грамадзянскія тэмы, але ўсе яны носяць характар публіцыстычны.

А. Алексавдоовіч пастараўся даць для нашай паэзіі ў гэтым сваім зборніку і новыя формы, толькі далёка неклясычныя: гэта трыкутнік, сыоніскі знак — шасьцікутную зьвязду і эпоманіон. Яны яшчэ ніколі ні ў якай літаратуры не зьяўляліся формай мастацкіх рэчаў, бяспрэчна, ня зьявяцца і ў беларускай літаратуры. Такія галаваломныя формы сьведчаць не аб росьце паэты.

У зборніку знаходзім два вобразы рабочых: вобраз шаўца і машыністага. Першы вышаў немастацкім, другі незакончаным.

Але-ж у зборніку, апрача няўдалых рэчаў, ёсьць і добрыя. Да ліку апошніх павінны аднесьці 3 паэмы: «Камсамол», „Мястэчка“, „Бывае“ і некаторыя іншыя.

З паэмы „Камсамол“ ёсьць строфы, якія вызначаюцца бяспрэчнай мастацкасьцю і шчырасьцю настрою:

Мяцеліца сьцелецца сьнежнай далінай,
зямля серабрысты паркаль…
Трывожна гудуць правады, бязупынна
ветры разносяць жаль.
Мяцелецца бурай усьпененай,
злосьцяй заўзятай мігае ў вочах.
Таварышы, утрата!
Ня стала Леніна!
Леніна —
Ільіча.

Які-ж павінны зрабіць прысуд па гэтых зборніках? А вось: аўтар з выхадам яго ня ўзьняўся вышэй тэй ступені, на якую ўзьвёў яго зборнік вершаў „Па беларускім бруку“, і гэты зборнік асабліва новага нічога ня ўносіць у агульнае разьвіцьцё нашай літаратуры.

Я. Кудзер


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.


Падрабязней гл. у дакументацыі.