Аршаншчына
Гістарычная праца
Аўтар: Даніла Васілеўскі
1927 год

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАЗНАЙ СВОЙ КРАЙ.


АРШАНСКАЕ АКРУГОВАЕ ТАВАРЫСТВА КРАЯЗНАЎСТВА





АРШАНШЧЫНА



г. ВОРША.

5-га траўня 1927 году.


Ворша, друк. імя Ф. Скарыны зак. № 1040 — 1079 экз.
Аршакрліт (Бел.) № 22.

ПАЗНАЙ СВОЙ КРАЙ.


АРШАНСКАЕ АКРУГОВАЕ ТАВАРЫСТВА КРАЯЗНАЎСТВА





АРШАНШЧЫНА



г. ВОРША.

5-га траўня 1927 году.


Ворша, друк. імя Ф. Скарыны зак. № 1040 — 1079 экз.
Аршакрліт (Бел.) № 22.

Д. М. Васілеўскі

ДРУК НА АРШАНШЧЫНЕ.

Краязнаўчыя арганізацыі Беларусі старанна вывучаюць, гісторыю сваіх акруг і раёнаў. Значную дапамогу вывучэньню мінулага краю аказваюць веды па гісторыі друку ў даннай мясцовасьці. Кнігі, якія друкаваліся шмат дзе па Беларусі, зьяўляюцца ня толькі цікавымі паказчыкамі дасягненьняў культуры ў пэўны час, але высьвятляюць сабой ход эканамічнага жыцьця і клясавае барацьбы сярод насельніцтва краіны. Вывучэньне гісторыі друку на Беларусі дае вельмі каштоўны матар‘ял для зразуменьня ўзаемаадносін жыхарства ў данны час гістарычнага жыцьця.

Зьбіраньне друкаваных помнікаў у краязнаўчыя музэі чарговая задача краязнаўчай працы. Гэтыя кнігі, лістоўкі, справаздачы, брашуры, адозвы будуць сьведчыць аб мінулым гораду ці мястэчка. Аршанскае Акруговае Таварыства Краязнаўства летам 1926 г. занялося вывучэньнем і зьбіраньнем Аршанскіх старадрукаў. Пры гісторыка-этнаграфічнай сэкцыі была выдзелена бібліографічная камісія, якая ў кароткі час сабрала досыць цікавы матар‘ял па гісторыі друку ў горадзе Воршы. Пэўных вестак аб Аршанскіх выданьнях мінулага часу ня было і на Аршаншчыне не ўдалося знайсьці ўзораў Аршанскіх старадрукаў. Але дзяржаўная бібліотэка ў Менску мае некалькі паасобнікаў Аршанскіх выданьняў 17 сталецьця, а ў Кіеве, ў царкоўна-археолёгічным музэі, ёсьць помнік Аршанскага перапісу кніг 14-га сталецьця. Аршанскі музэй, на жаль, у сваіх калекцыях ня мае кніг Аршанскіх старадрукаў.

У 14 сталецьці, у Воршы, кнігі перапісваліся пры царквах і манастырох. Узор Аршанскіх рукапісаў дайшоў да нашага часу ў відзе, так званага, „Аршанскага эвангэля“, якоя знойдзена ў ліку выкінутых рэчаў з Нікольскае царквы, у Воршы, у час францускай навалы 1812 г. Самая эвангэля мае від рукапісу фармату бальшой чверткі ў 6 вяршкоў даўжыні і 4½ вяршкі ў шыркі. Эвангэля пісана на пэргамэнту, які разьлінаван чым-та войстрым. Пісана эвангэля ўставам у два стаўпкі па 28 радкоў у кожным. Рукапіс аздоблен двумя застаўкамі, размалёван кінаварнымі відамі розных жывёл, птушак. Кніга апраўлена ў дубовую аправу, ад якой засталася толькі адна задняя дошка. У царкоўны музэй Кіеву кніга была аддадзена протаерэем Кіева-Сафійскага сабору Лебядзінцавым, к якому яна папала ад Аршанскіх папоў. Гэты рукапіс сьведчыць аб досыць высокім узроўні перапісваньня кніг у Воршы. Праўда, тут адчуваецца ўплыў Смаленскіх перапішчыкаў, эвангэля захоўвае свой беларускі мясцовы водцень.

Друкарская справа на Аршаншчыне разгарнулася шырока ў 17 сталецьці ў часы вялікага абвайстрэньня клясавага змаганьня. 17-ае сталецьце ў гісторыі Воршы адзначаецца вялікім узростам панскае маёмасьці ў выглядзе каталіцкіх кляштараў і ўпартай барацьбой паміж шляхецтвам і заможнымі слаямі гораду за перавагу на замежных і нутраных рынках. Беларуская шляхта імкнецца канчаткова падначаліць сабе гарадзкое жыхарства, мяшчанства і гарадзкія магістраты вядуць упартае змаганьне за свае прывілеі. Усё гэта адбываецца на фоне рэлігійнай барацьбы каталіцкага і праваслаўнага вызнаньня. Каталіцкія кляштары, пры падтрыманьні апалячаных магнатаў і з дапамогай каралеўскага ўраду, хутка будуюцца ў Воршы і пачынаюць дружны націск на эканамічныя інтарэсы праваслаўных царквей і манастыроў. Шляхецкі гандаль надламвае эканамічную моц мяшчанства. Гараджане гуртуюцца ў брацтвы, цэхі і даюць моцны адпор польскаму гандлёваму капіталу. Поплеч з каталіцкімі кляштарамі ўзрастаюць праваслаўныя манастыры і пры іх брацкія школы. Брацтвы Віцебску, Полацку, Магілёву маюць зносіны і падтрыманьне з боку брацтваў Вільні, Кіеву, Львову, падтрымліваюць манастыры сваіх гарадоў і вядуць змаганьне з насядаючымі на іх езуітамі. У гэтым змаганьні Аршанскае брацтва, у першай палове 17-га сталецьця, займае першае месца і Аршанскі Кутэінскі манастыр зьяўляецца месцам апоры праваслаўных брацтваў на Усходзе Беларусі. Фундатар і ўстаноўца Кутэінскага мужчынскага манастыру Багдан Стэткевіч абавязваў манахаў мець у Воршы школу і друкарню. Каля 1630 г. у Кутэйні была заснавана друкарня Сьпірыдона Собаля, мешчаніна гораду Магілёва. Апрыч Кутэінскай друкарні гэты Собаль меў яшчэ дзьве друкарні ў Магілёве і Буйнічах. Друкарскай справай у Варшанскай друкарні загадваў манах Сілівей Собаль. Кнігі друкаваліся на славянскай, беларускай (рускай), польскай і лацінскай мовах. Праўда, Кутэінскіх старадрукаў на польскай і лацінскай мовах да нас не дайшло; мажліва, што іх і зусім ня было. Затое шырока разгарнуўся друк набажэнскіх кніг на славянскай і беларускай мовах. Для брацкіх школ і жыхарства праваслаўнага вызнаньня Аршанская друкарня выдавала падручнікі і кнігі навучальнага зьместу. Рынкам збыту кніг беларускіх друкарняў была ня толькі Беларусь, Літва, Украіна, але галоўным чынам Масковія. Беларускія кнігі прадаваліся ў Маскве пад назвай „літоўскіх.“ Гандаль „літоўскімі“ кнігамі вёўся ў Маскве так шырока, што маскоўскія папы не змаглі конкураваць з беларўскімі друкамі і пачалі дамагацца ад маскоўскага цара запрэту на продаж кніг беларускага друку. Такі запрэт быў выдадзен царскім урадам у 30 гадох 17-га сталецьця, але значнага ўплыву на пашырэньне кніг беларускага друку ў Масковіі ён не зрабіў; дзякуючы свайму прырубежнаму палажэньню, Ворша магла раней іншых беларускіх гарадоў прасоўваць свае кніжкі на рынкі Масковіі і гэтым можа тлумачыцца значны лік выдадзеных кніг і шырокая папулярнасьць Аршанскае друкарні ў Масковіі. Кутэінскія выданьні выходзілі, пачынаючы з 1630 па 1654 год у Воршы, а пазьней перадрукоўваліся ў Масковіі. Калі маскоўскае войска захапіла Воршу, то маскалі перш за ўсё паклапаціліся прыбраць к сваім рукам Кутэінскую друкарню, і сам цар Аляксей Міхайлавіч пабываў у Кутэінскім манастыру. З Аршанскіх выданьняў найбольш вядомы: „Часослов альбо шестоднев“, які вышаў першым выданьнем у 1632 г. і другім выданьнем у 1646 г. аднолькавага фармату-4°. „Новый завет с псалтыр‘ю“ вытрамаў 4 выданьні: 1632-1642, 1651-1652 г., фармат 4°. У выданьні „Новага завету“ 1642 г. ёсьць прысьвечацьне гэтага выданьня фундатару манастыру Багдану Стэткевічу ад 1-га ігумена Кутэінскіх манастыроў Іоіля Труцэвіча.

3) „Букварь Сиреч, начало учения детям, начинающим чтению извыкати; в Кутэйне изобразился“ 1691 г. 197. Гэта былі найбольш пашыраныя падручнікі брацкіх школ. Апрыч падручнікаў, друкаваліся кнігі для набажэнства.

4) „Штодневныя молитвы от многих святых отцов в общую пользу собраны, з друку выданы у Кутэйне. 3-й друкарні Спиридона Соболя. Рок 1641. 12°“.

5) „Цветослов или трифологион: выбранные службы на господския праздники, богородичны и святым нарочитым. 1647 г. 4°“.

Карысталіся шырокай павагай насельніцтва Кутэінскія выданьні для навучальнага чытаньня праваслаўных.

6) „Брашно Духовное, Сиречь, псалмы, молитвы, пения, благодарения, каноны и пр. от многих святых книг собраныя, нужные и душе полезныя“. Кутэйна 1630 г. Гэта кніга вытрамала тры выданьні: два у Воршы і адно ў горадзе Валдаі.

7. Шестоднев 1646 г. 4°

8. „Дидаскалия, альбо наука, каторая первой падавалася из уст свяшценника о семі сакраментах альбо-лі тайнах. Кутэйна 1697 г.“ Гэта кніжка таксама выйшла трыма выданьнямі.

9. „Диоптра, альбо Зерцало жития в мире сем человеческом 1651 г. 12°“. Другім выданьнем гэтая кніга вышла ў 1654 г. і хутка разышлася.

Найбольш характарным па часу было выданьне: „Гісторыя, альбо правдзівае выпісаньне св. Дамаскіна о житии св. о. Варлаама, Іосифа і о наверненьню Індіан. Стараньнем і коштам иноков обшежительного монастыря Кутэінскаго Ново з Грецкого і Словенского на рускі язык преложана. 1697 г., 4°“. Гэтая кніга сьведчыць, што манахі Кутэінскага монастыру займаліся перакладамі з іншых моў на беларускую для сваіх выданьняў.

Уціск шляхты над беларускім селянствам і гвалты над мяшчанствам відаць адпавядалі жыцьцю гэтых „індіан“, аб якіх пісала выдадзеная. „Правдзівая гісторыя“.

Само сабой зразумела, што эканамічная барацьба і перамога шляхты ў гандлю над мяшчанствам прымушалі беларускае гандлярства ўскладаць свае надзеі на суседнюю Маскву, у якой ў гэты час шырока разьвінулася сяброўства гандляра з царскім урадам.

Кутэінская друкарня не абмяжоўвалася толькі здавальненьнем рэлігійных патрэб і запыту брацкіх школ, але пашырала свае выданьні і на мовазнаўства. У 1653 г. тут быў выдадзен „Лексикон Словено-Росийский, имен Толкование“. Гэта быў першы беларускі слоўнік; складзен ён быў кіеўскім вучоным таго часу П. Берындай. Першым выданьнем надрукаван у Кіеве, а другім у Кутэйне. Слоўнік меў шырокае распаўсюджаньне ня толькі на Беларусі, але і за межамі. 324 балонкі гэтае кнігі фармату 4° зьмяшчаюць тлумачэньне славянскіх слоў па беларуску. Кніга значна пашырала веды ў беларускай мове сярод насельніцтва і адпавядала патрэбе праваслаўных і вуніятаў на Беларусі ў лепшым разуменьні славянскіх кніг, якія ўжываліся ў набажэнстве. Маскоўскі ўрад вельмі высока ставіў Аршанскіх друкароў; калі ясна вызначылася, што па ходу вайны Воршу прыдзецца зьвярнуць Польска-Літоўскай дзяржаве, то Маскоўскі патрыарх Нікан загадаў Кутэінскаму ігумену Іоілю Труцэвічу выехаць з Воршы ў Іверскі Спаскі манастыр, які толькі што быў пабудаван у г. Валдаі. У 1655 г. Іоіль Труцэвіч забраў з Кутэйны друкарню, манахаў-друкароў, абразы, ўсю маёмасьць Беларускай Кутэінскай лаўры і накіраваўся ў Наўгародчыну. Там, у г. Валдаі, Аршанскія друкары перадрукавалі некаторыя свае выданьні: Брашна Духоўнае, Новы завет з псалтыром і г. д.

Але патрыарх Нікан так даражыў беларускімі друкарамі, што ў 1665 г. перавёў іх пад Маскву ў толькі што пабудаваны манастыр „Новы Ерусалім“. Зараз Іверскі манастыр перавернут у Ніканаўскі музей. Абразоў і іншых вывезеных з Воршы рэчаў ў музэі няма. У часы пажараў 1764 і 1825 г.г. у Іверскім манастыру згарэла ўсё нутро саборнае царквы, але дасюль яшчэ ёсьць памяткі аб Аршанскіх друкарах і аб пераводзе іх у Новы Ерусалім. Пазьнейшыя Маскоўскія выданьні і асабліва шрыфты сінадальнай друкарні ў Маскве, так паходзяць на Аршанскія, што адразу іх ня можна адрозьніць ад выданьняў Кутэінскай лаўры. Адсюль можна думаць, што Аршанскія друкары не засталіся пасьля Нікана ў Новым Ерусаліме, а былі пераведзены з сваімі прыладамі ў Маскву. Далейшых ведаў аб Беларускіх друках па Аршаншчыне на працягу 18-19-га сталецьцяў няма. У канцы 18 і пачатку 19 сталецьця друкаваліся на Аршаншчыне: Копысі, Дуброўне, яўрэйскія кнігі. Аршанская езуіцкая калегія выдавала ў 17-18 сталецьці вучнёўскі часопіс на лацінскай мове. Але абразчыкаў лацінскіх і польскіх выданьняў на Аршаншчыне нам не ўдалося адшукаць. Таксама ня ўцалелі да нашага часу кнігі вуніяцкіх выданьняў, якія былі спалены пасьля 1839 г. Вядома толькі, што ў час праезду праз Воршу Кацярыны 2-й па звароце яе з Крыму, тут у Воршы ёй былі паднесены вершы вучняў Талачынскага базыльянскага вучылішча на лацінскай мове. Ці выдаваліся якія небудзь вучнёўскія часопісы ў базыльянскіх школах г. Воршы ў 18 сталецьці вестак няма. 19-ае сталецьця ў гісторыі Аршанскага друку вызначаецца вялікім заняпадам. Пануючыя клясы пабіліся на тры групы, якія цягнулі да розных культур, а большасьць жыхарства, беларусы на вёсцы, было пад прыгонам. Гарады ў Беларусі выяўлялі сабой, асабліва ў першую палову гэтага сталецьця, эканамічны заняпад беларускага мяшчанства. Асяродзьдзі культуры перасунуліся ў Пецярбург, Вільню, Варшаву. Павятовы гарадок-Ворша зяняпаў, і мы на працягу ўсяго 19-га сталецьця не сустракаем ніводнае выдадзенай у Воршы кніжкі ня толькі на беларускай мове, але і на іншых. Магілёўска-беларускае вольна-эканамічнае таварыства ў 1826 г. ўзбудзіла троху думку паноў павету і пасьля злучэньня гэтага таварыства з такім жа Віцебска-беларускім вольна-эканамічным таварыствам у адзінае „Беларускае вольна-эканамічнае таварыства“ было складзена некалькі праэктаў паляпшэньня дабрабыту краю шляхам сяўбы дзятліны, картоплі і ўвядзеньня шматпольля, але гэтыя працы не надрукаваны ў свой час, і толькі ў 90 г. 19 сталецьця надруван „Гербовник Оршанского павету“ у „Историко Юридических материалах“, выданьні Віцебскага Губархіву. „Гербовник“ зьмяшчае апісаньне гэрбоў і радавод 172 родаў панскіх на Аршаншчыне. Надрукаван ён па — польску. З іншых выданьняў трэба адзначыць „Записки Горы-Горецкого Земледельческого Института“. Інстытут сваім нараджэньнем абавязан шматлікім хадайніцтвам „Беларускага Вольна-Эканамічнага Таварыства“ аб заснаваньні вышэйшай школы для дзяцей шляхты на Беларусі, так-што навуковую дзейнасьць інстытуту можна разглядаць, як працяг панскага краязнаўства па Беларусі. „Записки“ зьмяшчаюць шмат каштоўнага краязнаўчага матар‘ялу, які ня страціў сваёй вартасьці ў нашыя дні. Пасьля зачыненьня Горы-Горацкага Зямляробскага Інстытуту, навуковая думка і краязнаўчы рух спыніўся на Аршаншчыне. З эканамічным разьвіцьцём гарадоў к пачатку 20-га сталецьця шырока разгарнулася грамадзкая думка з асобным водценем сярод буржуазіі ў горадзе. Яўрэйскія паасобныя дзеячы бяруцца за расейскую культуру. Іх думка кіруецца ў бок збліжэньня з „вялікарускай“ культурай. Расейская культура праз школу царкву і гандлёвыя зносіны пачала шыбка прасачвацца ў масы нашых гарадоў і мястэчак. Імкненьне вырвацца за межы „чарты аседласьці“ прывадзіла да шчырай працы над аўладаньнем расейскай мовай і адукаванасьцю. Ня ўсім гэта ўдавалася і ў межах „чарты аседласьці“ былі розныя водцені ў кірунках далейшага разьвіцьця яўрэйскай асьветы. Адбіткам такіх настрояў сярод яўрэйскіх мас г. Воршы зьяўлялася выдавецкая дзейнасьць Іоселевіча, які з 1910 г. ў сваёй ўласнай друкарні друкаваў розныя абвесткі, абежнікі, тэлеграмы, а з 1915 г. пачаў выдаваць першую ў Воршы газэту „Оршанский Вестник, штодзённая дэмакратычная газэта“. „Оршанский Вестник“ выяўляў на сваіх старонках вось гэтыя няясныя розныя водцені грамадзкай думкі Аршанскага насельніцтва, якое было нездаволена сучаснасьцю, але ня зусім ясна бачыла сьцежку будучыны. У газэце мы знойдзем розныя матар‘ялы: тэлеграмы ўраду, абавязковыя пастановы мясцовых урадавых устаноў і добра пастаўленую мясцовую хроніку. Часам досыць яскрава праяўляюцца сіанісцкія настроі, асабліва ў нумарох газэты пачатку 1917 г., у далейшым адчуваецца значны бундаўскі ўплыў. Газэта выходзіла штодзённа да паловы 1918 г.

Шырокае разьвіцьцё друку на расейскае мове пачынаецца ў Воршы з чэрвеня 1917 г. У вараве клясавага змаганьня друк зноў набывае вялікаю вартасьць. Асабліва ўзмацняецца друк пасьля Кастрычнікавае Рэвалюцыі, якая ўзварушыла ўсе клясы жыхарства. Дробная буржуазія, якая згуртавалася ў партыі народніцкага напрамку, з чэрвеня 1917 г. пачала выдаваць штотыднёвік „Новая Жизнь“ — беспартыйны, прагрэсыўна-дэмакратычны часопіс земства, каапэрацыі „союза учителей“ Аршанскага павету. Яўрэйская дробная буржуазія гуртуецца каля „Оршанского Вестника“. Працоўныя Аршаншчыны з сакавіка 1918 г. пачалі выдаваць газэту „Известия Оршанского Исполкома Совета Рабочих, Крестьянских, Батрацких и Красногвардейских депутатов“. Газэта выходзіла тры разы ў тыдзень на працягу 1918, 1919. году. 3 1-га мая 1920 г. замест „Известий“, пачала выходзіць штодзённая газэта „Набат“, вышла каля 150 нумароў. З 1-га мая 1921 г. зноў пачынаюць выходзіць „Известия“, тры разы ў тыдзень, аде выходзілі нядоўга. У гэтыя-ж годы была спроба выдаваць чыста прафэсыйны часопіс „Рабочая Жизнь“, орган Аршанскага павятовага „Упрофбюро.“ Вышла ўсяго шэсьць нумароў за 1921 г. і газэта зачынілася. Выданьні савецкіх устаноў і прафэсыйных арганізацый Аршаншчыны адбіваюць сабой надзвычайна шпаркую працу новага сацыялістычнага будаўніцтва на руінах старога ладу. Яны вяліся ў вытрыманым пролетарскім напрамку. Гэтага ня можна сказаць пра ўсе іншыя выданьні ў Воршы таго часу «Паўночнае аб‘яднаньне кодопэратываў Гомельскай губ“., якое выдавала „Новую Жизнь“, у сваёй праграмнай заяве ад рэдакцыі“ № 1-2 за 1918. заяўляе, што высьвятленьне мясцовай прыроды, этнаграфіі, прамысловасьці, складу насельніцтва і яго быту было пры царызме дужа слаба: ў прэсе і навуковай літаратуры. І рэдакцыя імкнецца заснаваць такі часопіс, якіб у першую чаргу высьвятляў мясцовае жыцьцё. Далей рэдакцыя зьвяртаецца з адозвай да папоў, настаўнікаў, селян і да ўсіх грамадзян з просьбай аб дапамозе шляхам прысылкі допісаў.

Канчатковым выяўленьнем гэтых настрояў на Аршаншчыне зьяўляецца „Бюллетень № 1 Военно-Революционного комитета Оршанского уезда“ 7-го жніўня 1918 году. У гэты час адбылося паўстаньне левых эс-эраў, якім замкнуўся кругабег „дэмакратычных“ настрояў на Аршаншчыне. З гэтага часу такія настроі ідуць к спаду, але друкарская справа прадаўжаецца. Паўночнае аб‘яднаньне коопэратываў выдае некалькі кніжак апавяданьняў Л. Талстога, буквар Вахцерава і кніжкі М. В. Ромм „Классовая или единая потребительская кооперация. Вопросы взаймоотношения рабочей и обіцегражданской кодперации“. Орша 1919 г. „Протокол 1-го Оршанского с‘езда школьных работников и деятелей по народному образованню 11-13/x 1918 г.“ „Отчет о 2-м учительском с‘езде“ 1920 г. У гэтыя-ж часы пачынаецца выдавецтва прац розных аддзелаў выканаўчага камітэту. Аршанскі павятовы аддзел народнае асьветы ў 1919 г. выдаў часопіс „Народное Просвецение“ № 1, сродкі ад продажы якога пайшлі на барацьбу з дзіцячай бяспрытульнасьцю. Аддзел кіраўніцтва Аршанскага павятовага выканкому выдаў „Справочник Оршанского уезда, Витебской губернии“. Гэта быў паселены сьпіс Аршанскага павету, у якім пералічаецца жыхарства вёсак, мястэчак і гарадоў павету, прыводзяцца лічбы двароў, зямлі, плошчы азёр, лясоў і тарфянікаў. Прэзыдыум павятовага выканкому выдаў „Протоколы, резолюции и постановления 10 и 11-го уездных с‘ездов Советов рабочих, крестьянских, красноармейских и батрацких депутатов, Оршанского уезда“. Ворша 1921 г. На працягу 1918-1922 г. Аршанскае студэнцкае эямляцтва выдала 4 нумары сваіх часопісаў „Известия Стута“. Часопіс досыць гумарыстычнага зьместу. У 1921 г. пачалося выданьне „Записок Горецкого Сельско-хозяйственного Института“. Навуковая думка зноў закрынічала на Аршаншчыне. У 1917 г. Аршанскае земства выдае „Проект аграрной реформы“ прафэсара Вінаградава. У 1923 г. пашыраецца выдавецтва Аршанскага павятовага аддзелу народнае асьветы. Ім надрукаваны „Букварь“ Вахцерава, „Программы 4-х летней школы 1 ст., Программы летних экскурсий в школе“. З асьветніцкіх выданьняў трэба адзначыць выданьне Аршанскага аб‘ядняньня настаўнікаў інтэрнацыяналістых „Отчет о 1-м с‘езде учителей интернационалистов Оршанского уезда 1921 г.“

Беларускі друк на Аршаншчыне зноў разгортваецца пасьля далучэньня Аршаншчыны да Савецкай Беларусі. У 1924 г. была выдадзена Аршанскім Акруговым Камітэтам КПБ кніга „Из материалов 1-й Оршанской Окружной партконференции 25 го, ноября 1924 г.“ Гэта першы зборнік матар‘ялаў, які пробуе ўсебакова высьветліць эканоміку і культуру сучаснай Аршаншчыны. Дадаткам да гэтага зборніку можна лічыць кнігу „Сборник материалов 1-й Оршанской акружной конференции Ленинского Коммунистического Союза молодежи Белоруссии“ выданьне Аршанскага Акругова Камітэту ЛКСМБ. Гэтыя „матар‘ялы“ падагульваюць працу савецкіх устаноў, цэлую паласу партыйнага будаўніцтва мінулага і вызначаюць шляхі савецкай, партыйнай прафэсыянальнай: працы на бліжні час. У пачатку 1925 г. Аршанскім Акруговым Камітэтам КПБ у Ленінскі тыдзень было выдадзена „Письмо рабочим, крестьянам, служащим, работницам и крестьянкам Оршанского округа“, гдзе падагульваецца праца, па адраджэньні Савецкай гаспадаркі і вызначаюцца бліжэйшыя шляхі працы. Працягам гэтага роду выдавецтва зьяўляецца „Пісьмо Аршанскага Акругкому КПБ, Акрвыканкому і Праўленьня спажывецкага саюзу ка ўсім Райкомам КПБ, РВК, Спажывецкім таварыствам, Рэўкамісіям, Сельсаветам і Камітэтам Селянскай Узаемадапамогі Аршанскай акругі“ аб зьнішчэньні ўсіх недахватаў у працы кодпэрацыі. Аршанскім Акруговым Саветам Прафсаюзаў былі выдадзены „Протоколы 1-й Оршанской Окружной Конференций Профессиональных Союзов“ 1-3 лютага 1925 г. Гэта кніга падагульвае мінулую працу прафсаюзаў Аршаншчыны і ставіць чарговыя задачы на будучыну. Працягам гэтае кнігі зьяўляюцца „Тезисы к 9-й Окружной Конференцийя Профсоюзов 17-га апреля 1926 г.“ Газэта „Камуністычны Шлях“ у сваёй друкарні разгортвае выдавецтва беларускіх кніг і брашур. Сярод іх трэба зазначыць („Аршанскі Маладняк“ № 1-5, каля якога гуртуюцца паэты і пісьменьнікі Аршаншчыны пралетарскага напрамку. „Маладняк“ дапамог больш здольнай моладзі з працоўных колаў вызначыць, свой літаратурны шлях. У 1919 годзе Аршанскі Пралеткульт выдаў па расейску зборнік вершаў поэтаў з рабочых „Песни Минувшего“. Акруговае Таварыства Краязнаўства выдае непэрыядычны зборнік „Аршаншчына“. Гіспарт выдаў цікавую кнігу „1905 г. на Аршаншчыне“. К 2-му Акруговаму Зьезду Саветаў Прэзыдыум Аршанскага Акрвыканкому выдаў „Очерки по народному хозяйству Оршанского округа 1927. г.“, якія падагульваюць дасягненьні эканомікі сучаснае Аршаншчыны. Былі выдадзены рэзалюцыі партыйных і савецкіх зьездаў Акругі.

У 1926 г. зьявіўся з друку том 1-й „Прац Навуковага Таварыства па вывучэньню Беларусі пры Беларускай Дзяржаўнай акадэміі сельскае гаспадаркі ў Горках“. Зараз ўжо выдаецца трэці том „Працы“. Гэтае выданьне адчыняе новую старонку ў гісторыі Аршанскага друку і зварачвае яму тое агульна-беларускае значэньне, якое ён меў у 17 сталецьці. Зьмешчаныя ў 2-х томах „Прац Навуковага Таварыства“ артыкулы карысны для сельскае гаспадаркі ўсяго нашага саюзу. Працягваецца выданьне „Прац Беларускай Сельска-Гаспадарчай Акадэміі“. Беларуская навуковая думка на Аршаншчыне знаходзіць сабе шырокае ажыцьцяўленьня ў друку. Беларускі працоўны люд, пад кіраўніцтвам Камуністычнай Партыі, разгортвае вялікую ўпартую працу па адраджэньні Беларускай культуры. Беларускі друк зноў заняў сваё мейсца ў жыцьці краіны, і орган Акругкому КПБ, газэта „Камуністычны Шлях“ паказвае ўсім працоўным пэўныя шляхі да камунізму, і працоўныя Аршаншчыны ўсё шырэй і шырэй гуртуюцца каля газэты. Кожны год высоўвае ўсё новыя і новыя дзесяткі і сотні дапішчыкаў у газэту з працоўных мас Аршаншчыны. Шырыцца выданьне насьценных газэт пры клюбах, хатах-чытальнях, школах і на заводах. Кожны крок у паляпшэньні эканомікі і дабрабыту працоўнага жыхарства акругі знаходзіць сабе адбітак у мясцовым друку.

Няхай жыве Камуністычны друк!


БІБЛІОГРАФІЯ.

1. Оршанский Богоявленский Кутеинский монастырь или древняя Беларусская Лавра. І. В. Могилев на Днепре. 1912 г.

2. Историко-Юридические материалы. т. 28. Витебск.

3. В. Ластоўскі. Гісторыя Беларускай (крыўскай) Кнігі Коўна 1926 г.


Цана 10 кап.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.


Падрабязней гл. у дакументацыі.