Звон вясны (1926)/І. Плаўнік/Асеньняе

Трыолет Асеньняе
Верш
Аўтар: Ізраіль Плаўнік
1926 год
Звон сонцу

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АСЕНЬНЯЕ

Нясе ўжо восень смутку шолах, —
І ў шуме зжоўклых лісьцяў
Дыхнула шэраньню наўкола…
Ужо вецер ня шугае ў жыце,
А дрэвы згорбіўшыся голіць…
З душы туга расой імглістай
Імжыцца…
Раса душы са смуткам лісьцяў
Ў адно жалобнае спляліся, —
І на зьімшалай, летняй урне
Кладуць вянок хаўтурны…


∗     ∗

Але бурлівяць грудзі палкае рабіны,
Ірдзіцца весела агністае зярно
У сэрцы полымя гульлівае бруштыніць,
І хоча спапяліць і урну, і вянок!..