Байкі, гумар, сатыра/Байкі/Жаба і вол

Воўчы закон Жаба і вол
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1928 год
Арыгінальная назва: Лягушка и Вол
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Кот і мышы

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Жаба і вол.

На пожні жаба, ўбачыўшы вала,
Надумала узростам з ім зраўняцца.
(Яна завісьніцай была)
І вось — давай старацца!

Чапурыцца, пыхціць і дмецца…
— А што, кума, ужо здаецца,
Зусім на роўні з ім я стала?“ —
Пытаецца ў кумы.
— „Куды там“ — тая адказала.
— „Ну, а цяпер, пабач вось як надмуся,
Ці-ж не як ён вялікай я кажуся?“
— „Ды не“…
— „А вось цяпер, ці-ж я ня роўня з ім?“
— „Ні крышачкі…

Пыхцела жаба ды пыхцела,
І кончыла сваё тым прадпрыемства,
З валом што не здабыўшы падабенства—
З натугі трэснула і акалела!

Пабачце вокал: колькі ёсьць
Паміж людзей вось гэткіх жаб:
Дмецца, пнецца гэткі госьць —
Уверх пралезьці неяк каб,
І вось ўжо-ўжо, здаецца!
Дапяў нарэшце сваю мэту:
Ўсім дацца ў знакі ён Імкнецца…
Аж раптам „знамянітасьць“ гэту
Лёс жабы з байкі спатыкае:
Бясслаўна свой жывот канчае…