Байкі, гумар, сатыра/Байкі/Прарок

Хворы леў і асёл Прарок
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1928 год
Арыгінальная назва: Оракул
Пераклад: Баляслаў Друцкі-Падбярэскі
Прошаны абед
Іншыя публікацыі гэтага твора: Прарок (Крылоў/Друцкі-Падбярэскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Прарок.

У бажніцы нейкай стаяў драўляны бог.
Далёка славіўся ён тым, што мог
Даваць прамудрыя адказы і парады…
За тое ідал гэты…
Ад галавы да ног ахвярамі абвешан быў,
І вопраткай каштоўнай ажно ільсьніў.

Прад ім ўвесь час палілася кадзідла,
Нясьлі яму дары, зганялі быдла;
Нёс з просьбай ці падзякай хто што мог.
І крэпка кожны верыў, што то запраўдны бог.
Аж раптам — ўвесь народ спадзіў абняў:
Бог глупствы лапатаць пачаў!

Што ні адказ — ні сэнсу ў ім ні складу,
І так і гэтак — няма ўсё з бога ладу!
Нязьмерна ўсяк тут дзіваваўся:
Куды той розум ўвесь дзяваўся?

А справа ўся у тым,
Што ідал у сярэдзіне пустым быў і у ім —
Самі валхоўцы сядалі
І, быццам ідал сам, — адказы ўсім давалі.

Дык вось:
Калі валхвец разумны там сядаў—
Разумныя й адказы ён ўсім даваў,

Калі-ж замест яго прыйшлось
Другому сесьці, а на бяду дурны папаўся —
Паленам простым ідал аказаўся!


Ня ведаю ці праўда, а давялось ня раз
Мне чуць, што тутака у нас
Нямала ёсьць такіх паслоў,
Якіх залежыць розум ўвесь ад іх сэкрэтароў.