Узьляці ты, сіла маладая! Барацьба.
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1930 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 1 (11), студзень 1930 г., б. 7
Устань, рыцар слаўны!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





БАРАЦЬБА.


Я ня буду пець аб тошнай,
аб няшчаснай злой судзьбе;
запяю аб дружнай, моцнай,
аб заўзятай барацьбе.
Бо ці нам дадуць што сьлёзы,
нараканьні на бяду,
слаць ляпей бядзе пагрозы,
біць, ніштожыць ту брыду.
Нашы продкі наракалі,
вылівалі мора сьлёз —
ці пацеху атрымалі?
Кожны з іх ў няволі рос.
І ня дзіва: толкьі сіла
панаваньне мая ў нас,
справядлівасць дык магіла
дзесь заюрала на папас.
Бог ўжо так стварыў прыроду,
яна права нам дала:
каб жывінка да уроду
ў барацьбе ўсьцяж жыла.
Галаву даць за свабоду,
злыдняў з сотню палажыць —
зробіш больш дабра народу,
чымся вечна з плачам жыць.
Дык гартуй ты, дружа, сілу
борзда дзеяй, бійся ўсьцяж,
а як трэба, дык ў магілу
за свабоду сьмела ляж.
А з тваей жыцьця ахвяры
уваскрэсьне помсты дух;
збурыць ён маны аўтары,
змусіць праўдзе даць паслух.


Казлоўшчык.