Узьляці ты, сіла маладая!

Падыміся народ! Узьляці ты, сіла маладая!
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1929 год
Крыніца: Часопіс «Шлях моладзі», № 10, сьнежань 1929 г., б. 9-10
Барацьба

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





УЗЬЛЯЦІ ТЫ, СІЛА МАЛАДАЯ!


Узьляці ты, сіла маладая,
даволі ўжо табе ляжаць.
Гуртуйся, моладзь удалая,
і аб саб давай ты знаць.
Збірай усіх, каму край мілы
і дружна, шпарка шчасьце куй;
свае фізычныя ты сілы
гартуй, змацняй, гімнастыкуй.
Бо кволы, мляўкі, недарэчны,
сказаўшы проста — цяляпей —
ў жыцьці ня будзе ён карысны,
на печы хай сядзіць ляпей.
Бо толькі сіла ў нашых часах
павагу мае і паслух,
а кволым кожны па абцасах
натопча — зьдзьмухне, як той пух.
Дык, моладзь, ёмкая, гаротна,
зьбірайся ты ў свае гурткі,
тады ня будуць так маркотна
глядзець вясковыя куткі.
Ў гурткох супольна і ахвотна
сваю ты ёмкасьць практыкуй,
ня будзь ніколі ты маркотна,
а дружна з песьняй шчасьце куй.


Ул. Казлоўшчык.