Барвенак (1924)/Гоман мора/Вечны гоман

Я люблю мора Вечны гоман
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Мора
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечны гоман.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧНЫ ГОМАН.

Вечны гоман буйных хваль
Ліжа скалы, нібы сталь…
Многа хваль ў прастор імкнецца…
Стогне мора і сьмяецца.

Многа ў ім жальбы, трывог, —
Ня стрымае-ж іх парог;
Сілы волі і прастору
Надта многа ў бурным моры!..

1914 г.