Барвенак (1924)/Гоман мора/Мора

Вечны гоман Мора
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
На моры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мора (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МОРА.

То ціха яно… Чуць дыша, чуць б‘ецца,
І сонца праменьнем цалуе яго,
То ўзьняўшыся валам нясецца, нясецца,
Як-бы ўзвар‘яцела, баіцца чаго…

І б‘ецца і стогне удар за ударам,
І лезе на хвалю хваль новых града…
Туман панавісьне, і сойдуцца хмары,
Засьцеле ўсё неба іх цьма-чарада…

І вецер засьвішча разбойнікам лютым, —
Мо’ іх абагнаці, спыніць хоча бег,
А можа, а можа спыніць для пакуты,
А мо’ для сумесных вясёлых пацех?

І хто адгадае іх спрэчку, імкненьне,
Куды ўсе імчацца — хто можа сказаць?
Тут сонца, тут ціш, — тут бура, зацьменьне…
Люблю-ж яго буру і ціхую гладзь!

Выспа Юсарэ, 1915 г.