Барвенак (1924)/Званы працы/Думкі рабочага

Ткачыха Думкі рабочага
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Завод
Іншыя публікацыі гэтага твора: Думкі рабочага (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУМКІ РАБОЧАГА.

Даволі жальбы і цяжару! —
Я поўны веры і надзей…
Дзьмухну на іскру — і пажарам
Яна асьвеціць ўсіх людзей…

Вазьму пілу, вазьму сякеру
І ў пушчы шлях сабе праб‘ю,
Бо мне ня страшны люты зьверы:
Жыву я вольна і пяю…

Мяне ня страшыць звон кайданны —
Жыве мой молат, моцай — сталь…
Я ў сіле буйнай гартаваны:
Рабочы я — дабра каваль!

Гляджу на жыцьце я з надзеяй,
Нядолі зьнішчаны сьляды:
Ўжо промень шчасьця чырванее
Бяз сьлёз і мукаў і бяды…

Жыцьцё зіяе майскай кветкай
І ня відаць ўжо сьлёз-расы,
Бо чуцен звон ў далі палеткаў
Сярпа і гострае касы…