Барвенак (1924)/Званы працы/Завод

Думкі рабочага Завод
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
У жыцьцёвай кузьні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Завод (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАВОД.

У бегу дзён я чую звон,
Машынны звон, стальны…
Магутны ён мой гоніць сон…
За ім яшчэ званы

Удаль бягуць, зьвіняць, гудуць,
Заводзяць роем пчол…
Ідуць, па очапах паўзуць
Раменьні навакол…

Між іх палос ёсьць шмат калёс,
Ад іх ізноў шнуры:
А тут насос у землю ўрос…
Мурашкі-жыхары

Скрозь дым і муць куюць, куюць
Жалеза і чыгун…
А печы дзьмуць — агнём плююць…
А стружкі нібы ўюн

Варштат грызе… Яна паўзе
З зубоў яго на дол…
Аж пот ідзе… Завод гудзе
Ўдалі ад ніў і сёх..

1922 г.