Барвенак (1924)/Родныя вобразы/Дачакацца-б пары

⁂ (Выліўшы ў сьлёзах…) Дачакацца-б пары
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Нашы птушкі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дачакацца-б пары…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАЧАКАЦЦА-Б ПАРЫ…

Дачакацца-б пары тае гожай,
Каб на роднай старонкі балотах
Каласістае ўзьнялася збожжа,
Вышынёю падобна чароту.

Каб забыліся сьлёзы і гора,
Што ліліся пад ўладай варожай,
Каб згаіліся раны-разоры,
Што парэзалі гострыя ножы, —

Каб свабоднае слова народу
Разьлівалась магутнаю хваляй,
І каб сонца братэрства і згоды
Асьвятляла нам родныя далі.

Прыдзе скора пара ужо гэта,
Бо ўжо шчасьця праменьні зіяюць,
І краіна ўжо імі сагрэта:
Гымны волі народы сьпяваюць.

Разам з імі сыны Беларусі
Малатамі куюць сваю долю,
На балоты зьлятаюцца гусі
І сяўцы засяваюць скрозь поле…

1923 г.