Барвенак (1924)/Родныя вобразы/Нашы птушкі

Дачакацца-б пары Нашы птушкі
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Мары
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нашы птушкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАШЫ ПТУШКІ.

У нашым краі Беларусі
Качкі ёсьць, буслы і гусі,
І сарокі і саколкі,
Чаплі, совы, перапёлкі,
Каршуны, сіваваронкі,
І шчыглы і жаваронкі,
Крумкачы, галкі, вароны,
Галубочкі нахахлёны,
Дзятлы, чыжыкі, зязюлі,
Кулікі, сяўцы, жаўнулі,
Зяблы, шпакі і цяцеры,
Курапаткі пер‘ем шэры,
Ластаўкі і верабейкі
І сініцы, салавейкі
І глушцы ёсьць і удоты,
Што лятаюць без ахвоты,
Над ракамі, ля вадзіцы
Чайкі, чыбісы, пігліцы,
І вядуцца на балотах
Жураўлі ў густых чаротах.
Хто сакоча, кто кудахча,
Хто па стрэсе спрытна скача,
Хто па кусьціках ў садочку,
Хто на полі, хто ў лясочку…
Ці улетку, ці прадвесьняй
Слухаць міла іхні песьні, —
Пачнуць хорам — ня зьдзівіцца —
Ёсьць дзе пець і весяліцца…

1921 г.