Барвенак (1924)/Родныя вобразы/Змаганцу
← З вандроўкі | Змаганцу Верш Аўтар: Алесь Гурло 1924 год |
⁂ (Выліўшы ў сьлёзах…) → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Змаганцу (Скрозь звон ланцужны, звон нядолі…). |
ЗМАГАНЦУ. Скрозь звон ланцужны, звон нядолі К змаганьню кінуў кліч. Ты — верны сын свайго народу — Ў радох барацьбітоў… У цяжкі час — у час зьнямогі, Ўдараўшы па струне, Будзіў ты дух, будзіў надзею: Ты новы бачыў шлях. Мяне з табой яднала гора Аб новых лепшых днёх. Ад тэй пары прашло дзён многа… За край свой і народ. Парог пяройдзены нядолі: Каб грэць увесь народ… 1923 г. |