Барвенак (1924)/Родныя вобразы/З вандроўкі

Родныя вобразы З вандроўкі
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Змаганцу
Іншыя публікацыі гэтага твора: З вандроўкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ВАНДРОЎКІ.

Прад мной дарога сьцелецца —
Шырокі біты шлях;
Душа: мая вяселіцца
І радасьць на вачах.

Я ўдаль іду — любуюся
На ласку сонца кос,
А думкамі сябруюся
З прысадамі бяроз;

Яны шумяць-шапочуцца
І далям шлюць паклон,
І гэтак шчыра хочацца
Пазнаць іх пошум-звон.

Іду я ўдаль гадаючы;
Абапал сяйбіты,
Дарогу заступаючы,
Пытаюцца хто ты?

— Вандровец я заблуджаны,
Ў чужынстве гінуў я,
Але цяпер абуджаны:
Айчына тут мая!