Барвенак (1924)/Родныя вобразы/Начлег

Нёман Начлег
Верш
Аўтар: Алесь Гурло
1924 год
Селянін
Іншыя публікацыі гэтага твора: Начлег (Гурло).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАЧЛЕГ.

Ці ёсьць лепшае раздольле,
Як начлег. У лузе спаць,
Аддыхнуці ад бяздольля
І з дзяўчынай жартаваць.
Неба яснае, як мора,
Грэе плечы мне агонь,
А там далей на прасторы
Заблудзіў — рагоча конь…
Лес шуміць, шуміць лістамі,
Нібы хоча напужаць…
Селі ўкруг агню радамі
Дзяўкі, хлопцы, каб сьпяваць…
І пяюць яны раздольле,
Апяваюць Беларусь,
Шыр і Нёману прывольле…
Ўдаль за песьняй я нясусь…

1921 г.